profile
Опубликовано 5 лет назад по предмету Беларуская мова от olgap5300

описание мамы на белорусском языке

  1. Ответ
    Ответ дан slavik1234075
    Маці! Якое цудоўнае слова! Слова
    зразумелае, як я лічу, на ўсіх мовах свету.
    Як яно многа значыць для кожнага з нас!
    У ім пяшчотная ласка, бясконцая любоў,
    надзея і боль за дзіця. Невыпадкова, што
    малыя дзеці менавіта вымаўляюць гэтае
    слова першым. Пазнаўшы яго сэнс, з
    дзяцінства яны яго праносяць праз усё
    жыццё, як вялікі скарб.
    У кожнага з нас у любым узросце маці -
    самы родны, блізкі, дарагі і любімы
    чалавек, за якога можна аддаць усё, што ў
    цябе ёсць.
    Забываюць, здраджваюць сябры, а маці
    ніколі не пакіне цябе, яна - твой лепшы
    сябр, з ёй ты можаш пагаварыць на любую
    тэму. Маці заўсёды дапаможа ў кожнай
    сітуацыі. Яна прымае цябе такім, які ты
    ёсць, нягледзячы ні на што.
    А як добра ты сябе адчуваеш, калі ёсць на
    свеце чалавек, які заўсёды верыць,
    абараняе, любіць цябе!
    А каго мы больш за ўсё крыўдзім, ад чыіх
    няўдач і памылак сівеюць нашы матулі?
    Са злязамі крыўды на вачах яна маўчыць,
    а ў душы даруе ўсё. І ўсё ж такі, як сказаў
    адзін мудрэц:”Мы заўсёды будзем дзецьмі,
    пакуль жывыя нашы матулі”.
    Калі табе бывае блага і балюча, то да каго
    ты ідзеш? Да самага блізкага чалавека – да
    маці. Так было ў маленстве, так ёсць
    цяпер, так будзе заўсёды.
    Калі ж прыціснуць боль і гора грудзі
    І здасца, што і дня не пражывеш,
    Знаёмых і любімых ты забудзеш,
    І, як маленькі, маму пазавеш.
    Усім, што ты ўмееш рабіць у жыцці, ты
    павінен сваёй матулі. Яна ахвяравала сябе
    дзеля цябе. Гэта яна адкрыла перад намі
    прыгажосць жыцця.
    У мастацтве і сусветнай літаратуры ёсць
    вобраз, якога ў сваёй творчасці не мінуў ні
    адзін знакаміты пісьменнік ці паэт. Ён
    называецца вельмі дарагім для нас
    словам - маці.
    Вельмі мудра сказана, што пра маці
    можна гаварыць бясконца. Але трэба
    гаварыць больш слоў падзякі менавіта ёй.
    За падараванае жыццё, за дні, поўныя
    турбот, за чулую душу і добрае сэрца.
    Трэба берагчы, любіць і шанаваць сваіх
    матуль, каб кожны дзень сустракалі яны
    нас з ласнавай усмешкай на твары, бо
    пакуль жыве маці, мы адчуваем сябе
    маладымі.
Самые новые вопросы