profile
Опубликовано 5 лет назад по предмету Беларуская мова от igorgatskevich

Цытатная характарыстыка герояу: туляги гарлахвицкага и чарнавуса з "Хто смяецца апошним"

  1. Ответ
    Ответ дан Somnians
    Цытатная характарыстыка Гарлахвацкага:
    "Вельмі твой дырэктар на двор углядаецца. У яго другім галава занята. Учора адвячоркам з Зіначкай за горад імчаў на таксі, дык аж пыл курэў". (Цёця Каця)
    "А ў таго Гарлахвацкага крукам носа не дастаць". (Нічыпар)
    "Мы з Чарнавусам касцямі не займаемся, гэта Гарлахвацкі іх перабірае". (Вера)
    "... а падпісвае паперкі вам Гарлахвацкі". (Цёця Каця)
    "Спрацаваўся, бедны!" (Цёця Каця)
    "А што яму - шкада казённых грошай? Не свае ж кішэні плаціць". (Нічыпар)

    Цытатная характарыстыка Чарнавуса:
    "Ён чалавек дарма што сур'ёзны, а калі разгаворыцца, дык люба слухаць. Раскажа, і дзе некалі мора было, і чаму яго цяпер няма, і якія жывёлы былі мільёны год таму назад, і як яны елі адна другую. Так дакладна раскажа, нібы ён сам быў пры гэтым". (Нічыпар)
    "А ў таго Гарлахвацкага крукам носа не дастаць. Адзін Чарнавус яго не баіцца. Гэты сам разумее ў навуцы не менш за яго". (Нічыпар)
    "Чарнавуса таксама голымі рукамі не возьмеш. Моцна вучоны чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае, для піянераў у журнал піша. Напісаў, кажуць, нейкую кнігу важную, дык аж у Маскву паслаў. Гэта, брат, галава!" (Нічыпар)
    "Косці ў яго старыя, але душа маладая". (Вера)

    Цытатная характарыстыка Тулягі:
    "І так страшна, і гэтак страшна. Заўсёды вам чаго-небудзь страшна, Мікіта Сымонавіч. Лепш не гаварыце, а то яшчэ больш будзеце баяцца". (Вера)
Самые новые вопросы