profile
Опубликовано 6 лет назад по предмету Беларуская мова от yadlovskaya

напишите аведамлене про подлежащее на белоруском языке

  1. Ответ
    Ответ дан kharton2012
    Слова, якое называе тое, пра што ці пра каго гаворыцца ў сказе, называецца дзейнікам. Дзейнік адказвае на пытанні хто?, што?
    Дзейнік – галоўны член сказа. Сказ – больш складаная сінтаксічная адзінка, чым словазлучэнне, а таму і сінтаксічная сувязь слоў у сказе таксама больш складаная і разнастайная.
    Граматычная аснова можа складацца і з аднаго галоўнага члена – дзейніка ці выказніка. Самай тыповай формай выражэння дзейніка з'яўляецца назоўнік назоўнага склону:Зімовыя хмары нізка павіслі над зямлёй. У ролі дзейніка часта выступаюць займеннікі: Яны дужа сябравалі, Лявон і Ціхан. Радзей у ролі дзейніка выступаюць іншыя часціны мовы, пры гэтым яны набываюць значэнне назоўніка ў назоўным склоне. Напрыклад: Здарылася самае страшнае ;Абое стаялі разгубленыя; Жыць – Радзіме служыць .
    Дзейнік можа быць выражаны спалучэннем слоў, напрыклад: Міхаська і Кастусь употайкі пазіралі на Васіля, ледзь прыкметна пасмейваліся з яго.
    Дзейнік — гэта слова або спалучэнне слоў, якое абазначае той прадмет думкі, пра дзеянне, стан, уласцівасці або якасці якога паведамляецца ў выказніку, г. зн. галоўны член сказа, які граматычна не залежыць ад іншых членаў сказа і паясняецца выказнікам.
Самые новые вопросы