profile
Опубликовано 5 лет назад по предмету Беларуская мова от миртала

Помогите написать сочинение-описание на тему памятники Белоруссии.

  1. Ответ
    Ответ дан veronikachyhir

    Помнікі Беларусі

    Краіна Беларусь багатая на помнікі архітэктуры і мастацтва, а таксама мясціны, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной. Амаль у кожным горадзе і мястэчку існуе свой курган славы або гарыць вечны агонь на памяць аб загінулых у вайне суайчынніках. Самы вядомы помнік вайны ў Беларусі – легендарная Брэсцская крэпасць. Гісторыя абароны Брэсцскай крэпасці ў першыя дні вайны вядомая ўсяму свету.


    Цікавыя і таямнічыя мясціны ў Беларусі – радавыя замкі і сядзібы князеў і шляхты. Замак Радзівілаў у Нясвіжы, Мірскі замак, Крэва, Гальшаны, Ружаны – гэтыя назвы можна сустрэць у вядомых раманах. А цікаўны падарожнік знойдзе тут архітэктурныя цікавосткі і захапляльныя гісторыі з каханнем, войнамі і нават прывідамі.


    У Беларусі 113 гарадоў, шматлікія з іх маюць шматвекавую гісторыю. Пяці гарадам Беларусі больш за тысячу гадоў, тут і архітэктурныя помнікі, і гістарычныя, а таксама мастацкія  -ці не на кожным кроку. Побач з больш сучаснымі помнікамі Янку Купалу, Якубу Коласу сустракаюцца старыя манастыры, касцёлы, дзе пісалі гісторыю святары, манахі.


    Багатая краіна Беларусь на прыродныя помнікі. Ведаюць ва ўсім свеце Белавежскую пушчу – апошні некрануты і запаветны кавалак лесу на тэрыторыі Еўропы. Белавежская пушча ўваходзіць ў склад спадчыны ЮНЕСКА. Непадалёк ад Белавежскай пушчы – раскінуўся горад Наваградак, дзе зараджалася Вялікае Княства Літоўскае, - адна з магутнейшых дзяржаваў ў сярэднявеччы.

     

Самые новые вопросы