profile
Опубликовано 4 года назад по предмету Беларуская мова от konskiy1910

скласці дыялог на вольную тэму 5-7 рэплік. Срочно надо

  1. Ответ
    Ответ дан maria022006

     — Добры дзень,Таня.

     — Добры дзень, Руслан.

     — А гэта мой малодшы брат Віктар. Рады вас пазнаёміць. Віця, гэта Таня, мая сяброўка па тэатральнай студыі.

     — Вельмі прыемна, Віктар. Руслан часта вас ўспамінае.

     — І мне вельмі прыемна, Танечка. Пра вас ён ніколі не расказваў, а зараз я разумею, чаму. Ён хацеў схаваць, што знаёмы з такой прыгожай дзяўчынай!

     — Што вы, не трэба такіх кампліментаў.

     — Так, Таня, мой брат умее ліслівіць. Я ж добра ведаю яго звычкі.

     — Руслан, а чаму ты ніколі не запрашаеш мяне, свайго роднага брата, на свае рэпетыцыі? Можа, сёння я прыйду?

     — Можна падумаць, Віця, ты раней цікавіўся маім тэатрам. Так трыста гадоў ты мне там патрэбны!

     — Каб браты не сварыліся, давайце я сама запрашу Віктара на рэпетыцыю. Яна будзе ў шэсць.

     — Я вельмі ўдзячны, Таня. Вам я не магу адмовіць і абавязкова прыйду. Убачымся!

    - Убачымся, Віктар.

    - Ды ну цябе, брат! Напрасіўся ж!

    - І з табой убачымся, Руслан! Да пабачэння!

Самые новые вопросы